Vajna

Беларусь плануе мільярдны тавараабарот з Іранам і абмяркоўвае развіццё калідора «Поўнач–Поўдзень» на фоне вайны

Жанчына праходзіць міма пашкоджанай больніцы, што пацярпела ў выніку ўдару па вежы дзяржаўнай тэлевізійнай сувязі падчас супольнай атакі ЗША і Ізраілю
Жанчына праходзіць міма пашкоджанай больніцы, што пацярпела ў выніку ўдару па вежы дзяржаўнай тэлевізійнай сувязі падчас супольнай атакі ЗША і Ізраілю. Тэгеран, Іран. 2 сакавіка 2026 года. Фота: Vahid Salemi / AP Photo / East News

Беларусь плануе нарошчваць супрацу з Іранам і павялічыць тавараабарот да $ 1 млрд, а таксама развіваць калідор «Поўнач–Поўдзень». Пра гэта заявіў старшыня Пастаяннай камісіі ў міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Сяргей Рачкоў, паведамляе БелТА. Гэтыя амбіцыйныя планы агучваюцца на фоне працяглага ваеннага супрацьстаяння ЗША і Ірану і нестабільнай сітуацыі ў рэгіёне.