Naviny

У пракуратуры заявілі, што за вучобу і працу ў ЕГУ можа пагражаць да 6 гадоў пазбаўлення волі

Будынак ЕГУ ў Вільні
Будынак ЕГУ ў Вільні. Фота: ehuniversity.lt

У Беларусі за вучобу, працу або любыя сувязі з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ) можа пагражаць крымінальная адказнасць. Пра гэта заявіў начальнік аддзелу пракуратуры Віцебскай вобласці Дзмітрый Кудраўцаў, піша выданне «Віцьбічы».