У Берасці ў сацсетках распаўсюдзілася паведамленне, што ў ваколіцах Паўночных казармаў замежнікі адкрыта разбіраюць тушу сабакі. Гісторыя хутка выклікала рэзананс, аднак у выніку праверкі міліцыя заявіла, што інфармацыя не пацвердзілася.