У Магілёве наймальнік паспрабаваў звольніць дыстанцыйнага працаўніка за прагул, бо той тры гадзіны не выходзіў на сувязь у працоўны час. Аднак звальненне прызналі неправамерным. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў.