Naviny

У Беларусі пачынаецца сезон мошак: калі чакаць піку і чым яны небяспечныя

Мошка з сямейства Simuliidae
Мошка з сямейства Simuliidae. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Jean and Fred Hort / Flickr

З усталяваннем цёплага надвор’я ў Беларусі пачынаецца сезон мошак. У Берасцейскай вобласці іхны вылет чакаецца ўжо ў першай-другой дэкадзе траўня, паведамілі ў Абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.