З 1 да 10 красавіка адбылася першая пілатаваная экспедыцыя NASA да Месяца – Artemis II. Экіпаж абляцеў Месяц і паставіў рэкорд аддалення ад Зямлі сярод пілатаваных місіяў – 406 771 км, перавысіўшы дасягненне Apollo 13. Падчас палёту астранаўты пратэставалі сістэмы жыццезабеспячэння, сувязь і ручное кіраванне ў космасе, а таксама зрабілі больш як 12 000 здымкаў, якія цяпер апублікаваныя ў адкрытым доступе. Сярод іх – рэдкі Earthset (момант, калі Зямля заходзіць за гарызонт Месяца), іншы бок паверхні Месяца, а таксама рэдкае сонечнае зацьменне, знятае з борта карабля Orion. Паказваем найбольш яскравыя кадры.