Тэолаг Наталля Васілевіч у эфіры «Белсату» спрагназавала, што ўлады Беларусі «трошкі адыдуць» ад Ватыкану як ад дыпламатычнага партнёра і пераарыентуюцца на амерыканскіх евангелікаў. Падставы думаць так дае фестываль пратэстантаў, што плануецца ў Менску на наступным тыдні. Імаверна, імпрэзу наведае пасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл.