Kamentar

У Беларусь амаль штодня залятаюць расейскія дроны. Расея можа рыхтаваць правакацыю

Украінскі сапёр каля расейскага дрона
Украінскі сапёр каля расейскага дрона тыпу іранскіх «Шагэдаў». Чарнігаўская вобласць, Украіна. 26 снежня 2025 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: ДСНС Чернігівщини / Dsns.gov.ua

Беларускі бок прызнае, што ў Беларусь вельмі часта прылятаюць дроны, толькі не ўдакладняе, чые, хоць вядома, што вельмі часта залятаюць расейскія «Шагэды». Толькі ў адзінкавых выпадках рэжым вінаваціў Украіну ў запуску дронаў у беларускае неба. Хоць Беларусь не зацікаўленая ў разрастанні канфлікту з Украінаю, гэтага можа хацець Расея, папярэджвае «Белсат» украінскі аналітык.