Naviny

Украіна працягне ўзаемадзеянне з дэмакратычнымі сіламі Беларусі – Андрэй Сыбіга

img
Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская і міністр замежных справаў Украіны Андрэй Сыбіга на саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Ерэване 4 траўня. Фота: @tsikhanouskaya / Telegram

Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская і міністр замежных справаў Украіны Андрэй Сыбіга сустрэліся падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Ерэване 4 траўня. Пасля кіраўнік МЗС Украіны паведаміў, што ягоная краіна і далей будзе супрацоўнічаць з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.