У Крэмлі ўзмацнілі захады бяспекі вакол Уладзіміра Пуціна на фоне асцярогаў наконт замаху і магчымага перавароту. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы выведкі адной з краінаў ЕЗ, якая апынулася ў распараджэнні «Важных историй», CNN і Financial Times. Дакумент апісвае ізаляцыю Пуціна, канфлікты паміж сілавымі структурамі і называе Сяргея Шайгу патэнцыйным фактарам дэстабілізацыі.