Naviny

У Літве з рэек сышлі вагоны: затрымкі цягнікоў закранулі Беларусь

Цягнік, які сышоў з рэек у Каўнаскім раёне. Фота: E. Ovčarenko / BNS
Цягнік, які сышоў з рэек у Каўнаскім раёне. Фота: E. Ovčarenko / BNS

У Літве з рэек сышлі лакаматыў і некалькі грузавых вагонаў, што прывяло да збояў у руху цягнікоў у рэгіёне. Адметна, што гэта ўжо другі выпадак за содні. Затрымкі з гэтай прычыны закранулі і Беларусь – некаторыя цягнікі позняцца на некалькі гадзін.