Чарговая заява Аляксандра Лукашэнка пра неабходнасць спыніць інтэнсіўную забудову Менску зноў падняла пытанне: ці сапраўды ў краіне не хапае жылля і хто зарабляе на будаўнічым буме? Эканаміст, палітолаг, кіраўнік праекту «Кошт ураду» Уладзімір Кавалкін у эфіры «Раніцы з Белсатам» заявіў, што праблема носіць сістэмны характар і звязаная перадусім з унутранай міграцыяй.