Naviny

Вызваленне Пачобута як частка ўгоды: Паўлючэнка – пра «аперацыю сямі выведак» і гандаль людзьмі

Фёдар Паўлючэнка
Фёдар Паўлючэнка. Фота: Белсат

Вызваленне Анджэя Пачобута стала вынікам больш як гадавых перамоваў з удзелам некалькіх краінаў і, імаверна, часткай шырэйшай угоды паміж ЗША і Менскам. Сам абмен, які дзяржаўныя медыі назвалі «аперацыяй сямі выведак», выглядае як «гандаль людзьмі», адзначыў у эфіры «Раніцы з Белсатам» галоўны рэдактар Reform.news Фёдар Паўлючэнка.