Naviny

«Белавія» павышае паліўны збор на рэйсы ў Кітай і В’етнам

Самалёт «Белавіі»
Самалёт «Белавіі». Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: t.me/belavia_official

Беларуская авіякампанія «Белавія» павялічыць паліўны збор на шэрагу далёкамагістральных напрамкаў. Гаворка ідзе пра рэйсы ў Кітай і В’етнам, паведамілі ў галіне і пацвердзілі ў кампаніі.