Naviny

Улады пакрыўдзіліся на параўнанне з надмагіллем знаку да Года беларускай жанчыны

img
Памятны знак «Алея ў гонар Года беларускай жанчыны». Нясвіж, Беларусь. Фота: nesvizh_news / Instagram

У Нясвіжы работніцы камунальных службаў высадзілі алею «ў гонар Года беларускай жанчыны», і з гэтай нагоды там паставілі памятны знак. У сацсетках яго назвалі надмагіллем. У райвыканкаме праз гэта засмуціліся і прызналіся, што прасцей наагул нічога не рабіць, чымся потым атрымоўваць крытыку.