Gistoryi

1 траўня – свята ці перажытак СССР? Разбіраемся, чаму яго хочуць адмяніць у новай Беларусі

Святкаванне 1 траўня ў Маскве, Расея. 1 траўня 1992 года. Фота: Wojtek Laski / East News
Святкаванне 1 траўня ў Маскве, Расея. 1 траўня 1992 года. Фота: Wojtek Laski / East News

Першага траўня ў многіх краінах – свята, прысвечанае правам і салідарнасці працоўных. У Беларусі яно таксама афіцыйна адзначаецца, аднак у новым календары Беларусі, які прапанавалі дэмсілы, яго няма. Разбіраемся, што гэта за свята і чаму ў Беларусі меркаванні наконт гэтага дня могуць розніцца.