У Беларусі зацвердзілі інфармацыйную стратэгію дзяржаўнай сямейнай палітыкі на 2026–2030 гады. Яе рыхтавалі адразу тры міністэрствы – працы, інфармацыі і аховы здароўя. Дакумент апісвае, як праз медыі, сацсеткі, блогераў і нават працадаўцаў плануецца фармаваць стаўленне да сямʼі, шлюбу і нараджэння дзяцей. У тэксце наўпрост гаворыцца пра барацьбу з «эгацэнтрызмам» і «свядомаю бяздзетнасцю», а таксама пра неабходнасць перайсці ад разрозненай прапаганды да сістэмнай ідэалагічнай працы. «Белсат» разабраў ключавыя фрагменты стратэгіі.