рэпартаж

«Анёлы і аэрапланы» – пад турэмны чыфір. У Музеі вольнай Беларусі адкрылася выстава «Галасы» Кацярыны Еўдакімавай

img
Адзін з экспанатаў выставы «Галасы» Музеі вольнай Беларусі. Варшава, Польшча. 28 красавіка 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

28 красавіка ў Музеі вольнай Беларусі адкрылася выстава «Галасы» мастачкі Кацярыны Еўдакімавай у суаўтарстве з пісьменнікам-фантастам Сяргеем Антонавым. Куратарка праекту – Вольга Кліп. «Белсат» быў на адкрыцці і слухаў інсталяцыі «Галасоў», сёрбаючы сабе турэмны чыфір з бліскучага «кругаля» і заядаючы ўражанні рагачоўскай згушчонкай. Апавядаем аб праекце.