Kamentar

«Сонца свабоды над Белавежай»: як сустракалі Анджэя Пачобута на мяжы

Барташ Веліньскі і Анджэй Пачобут. Фота: Bartosz T. Wieliński / X
Барташ Веліньскі і Анджэй Пачобут. Фота: Bartosz T. Wieliński / X

Вызваленне палітвязня і журналіста Анджэя Пачобута сталася нечаканасцю нават для яго самога. На мяжы з Польшчай яго сустракаў даўні сябар і калега, журналіст выдання Gazeta Wyborcza Барташ Веліньскі. У тэлеэфіры TVN24 ён падзяліўся першымі эмоцыямі і ўражаннямі ад сустрэчы, апавёў пра фізічны стан Пачобута пасля гадоў у няволі і пра ягоную непахісную волю вярнуцца ў Беларусь.