У 2025 годзе ў краіну заехалі 48 160 працоўных мігрантаў – на 42 % больш, чым годам раней. Рост працягваецца і ў 2026-м: паводле звестак МУС Беларусі, толькі за першы квартал у Беларусь прыехалі працаваць 14 916 замежнікаў. «Белсат» прааналізаваў статыстыку і паглядзеў, хто менавіта едзе працаваць у Беларусь, кім яны працуюць і як змяняецца структура працоўнай міграцыі.