У беларускіх лясах з’явіліся першыя вясновыя грыбы – страчкі і смаржкі. У сацыяльных сетках і тэматычных суполках грыбнікі ўжо дзеляцца фотаздымкамі поўных кошыкаў і абмяркоўваюць ціхае паляванне. Аднак медыкі традыцыйна папярэджваюць: менавіта вясновыя грыбы нярэдка робяцца прычынай атручэння.