Gistoryi

Наста Лойка пра вызваленне, гатовасць дараваць сілавікам і ўласны маніторынг сістэмы. Інтэрв'ю Кацярыны Андрэевай

Праваабаронца Наста Лойка ў інтэрв'ю Кацярыне Андрэевай, 27 красавіка 2026 года
Праваабаронца Наста Лойка ў інтэрв'ю Кацярыне Андрэевай, Варшава, Польшча, 27 красавіка 2026 года. Скрыншот відэа «Белсату»

Кацярына Андрэева і праваабаронца Наста Лойка, якія не адзін год несправядліва ўтрымліваліся за кратамі, у адзін дзень пакінулі сцены калоніі і прымусова – тэрыторыю Беларусі. Цяпер Лойка дала інтэрвʼю Андрэевай, з якой пасябравала ў зняволенні. Сабралі асноўныя моманты з размовы – першай на «Белсаце» для Кацярыны пасля вызвалення.