Навіна, што Францыя будзе ў Польшчы трэнавацца біць ядравай зброяй па Расеі і Беларусі, разляцелася па байнэце і дайшла да расейскіх прапагандыстаў. Французы, падобна, такога не планавалі: справа ў няўдалай фармулёўцы палякаў і яшчэ больш няўдалым перакладзе.