Праваабаронцы паведамляюць, што сутыкнуліся з першым выпадкам, калі прызыўніку з Расеі не дазволілі прайсці сухапутную мяжу паміж Расеяй і Беларуссю, а таксама забаранілі вылетаць з аэрапорту Менску. Да гэтага агульная для краінаў база, якая дазваляе абменьвацца звесткамі пра «невыязных», не працавала.