Gistoryi

Хроніка непапраўнага: як «мірны атам» стаўся нацыянальным бедствам Беларусі

Разбураны энергаблок Чарнобыльскай АЭС. Крыніца: portal.edufire37.ru
Разбураны энергаблок Чарнобыльскай АЭС. Крыніца: portal.edufire37.ru

Ноч на 26 красавіка 1986 года назаўжды падзяліла гісторыю Беларусі на «да» і «пасля». Выбух на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай АЭС, які стаўся самай маштабнай тэхнагеннай аварыяй мінулага стагоддзя, абярнуўся для нашай краіны сапраўднай нацыянальнай трагедыяй. Прыняўшы на сябе 70 % радыяцыйнага ўдару, Беларусь страціла сотні паселішчаў, а кожны пяты беларус дасюль адчувае на сабе рэха тых падзеяў. Як ланцужок памылак і фатальных супадзенняў прывёў да катастрофы планетарнага маштабу? «Белсат» надумаў аднавіць храналогію тых жудасных гадзінаў і разабрацца, якую цану краіна плаціць за «мірны атам» праз дзесяцігоддзі.