Gistoryi

Чарнобыльскі шлях – гісторыка-культурная каштоўнасць. Пра значэнне шэсця – яго арганізатары і ўдзельнікі

«Чарнобыльскі шлях» 2000 года. Крыніца: vytoki.net
«Чарнобыльскі шлях» 2000 года. Крыніца: vytoki.net

Амаль штогод да гадавіны катастрофы на ЧАЭС беларусы ладзяць Чарнобыльскі шлях. Калі гэта стала немагчыма рабіць у Беларусі пасля 2020 году, шэсце перанеслі за мяжу, і цяпер ён праходзіць у розных гарадах і краінах. А як усё пачыналася і якое значэнне Чарнобыльскі шлях меў тады, а якое – мае цяпер, у выгнанні? Гутарым пра гэта з палітыкамі Сяргеем Навумчыкам і Вячаславам Сіўчыкам, а таксама сталай удзельніцай мітынгу, якая пажадала застацца ананімнай з меркаванняў бяспекі.