У Іране за апошні месяц рэзка вырасла колькасць пакаранняў смерцю, у тым ліку палітычных вязняў і ўдзельнікаў пратэстаў. Пра гэта сведчаць звесткі праваабаронцаў, а таксама лісты і відэазапісы з турмаў у распараджэнні медыяў. Паводле ацэнак арганізацыяў, гаворка як мінімум пра 16 пакараных, і гэтая хваля супала з абвастрэннем вонкавага канфлікту, піша The Guardian.