У Барысаве ў новым раёне Лядзішча-2 невядомы раскідвае на вуліцах прынады для жывёлы – кавалкі жэлепадобнай масы, у якіх схаваныя рыбацкія кручкі. Паводле мясцовых жыхароў і валанцёраў, ужо ёсць загінулыя жывёліны, яшчэ некалькіх удалося ўратаваць, піша «Млын».