Naviny

З 1 траўня ў Беларусі вырасце бюджэт пражыткавага мінімуму

Беларускія рублі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: lookby.media
Беларускія рублі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: lookby.media

З 1 траўня ў Беларусі зменіцца памер бюджэту пражыткавага мінімуму (БПМ). Новыя паказнікі ўстаноўленыя пастановаю Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і будуць дзеяць да 31 ліпеня. Адпаведную пастанову апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.