Былая палітзняволеная журналістка «Белсату» Кацярына Андрэева абвесціла, што вярнулася ў прафесію пасля 5,5 года зняволення. Яна ўжо зрабіла першае інтэрв’ю – з былою зняволенаю праваабаронцаю Настай Лойкай. Пра размову яны дамовіліся падчас таго, як «ехалі разам у бусіку да літоўскай мяжы» пасля вызвалення з Гомельскай жаночай калоніі.
Kamentar
Кацярына Андрэева вяртаецца ў журналістыку і анансавала першае відэаінтэрв’ю