Naviny

Кубракоў застаўся незадаволены вучэннямі па разгоне пратэстаў, што прайшлі ў Віцебску

Вучэнні па разгоне пратэстаў
Вучэнні па разгоне пратэстаў у Віцебску. 23–24 красавіка 2026 года. Фота: pressmvd / Telegram

У Віцебску прайшлі камандна-штабныя вучэнні МУС Беларусі. Адпрацоўваліся дзеянні падраздзяленняў органаў унутраных справаў і ўнутраных войскаў у асаблівых умовах. Такімі ўмовамі аказаліся пераважна пратэсты ў горадзе.