Следчы камітэт завяршыў расследаванне аварыі з маршруткай у Гомельскай вобласці, у якой загінулі шэсць чалавек. Паводле версіі следства, прычынамі ДТЗ сталі перавышэнне хуткасці, няўважлівасць кіроўцы і тэхнічныя няспраўнасці транспарту.