У новым выпуску шоу «Мне толькі спытаць» Кацярына Андрэева зняпраўдзіла словы былой палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк, якая ў лютым 2025 года на сваёй прэс-канферэнцыі заяўляла, што за кратамі журналістку нібыта збівалі чацвёра мужчын. Андрэева падзялілася меркаваннем, навошта такая заява была зроблена, а таксама расказала, чаму не адказала на ліст Васкрасенскага.