рэпартаж

«Калі ўжо быць – дык быць як маяк!» У Варшаве адбыўся канцэрт Максіма Знака

img
Творчая сустрэча з юрыстам штабу Віктара Бабарыкі і былым палітзняволеным Максімам Знакам у Музеі вольнай Беларусі. Варшава, Польшча. 22 красавіка 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

22 красавіка ў Музеі вольнай Беларусі ў Варшаве адбылася творчая сустрэча з паэтам, бардам, адвакатам і былым палітвязнем Максімам Знакам. Варшаўскі канцэрт завяршае турнэ аўтара «Зэкамерону» па польскіх гарадах. У Варшаве здарыўся аншлаг з пякучымі авацыямі. «Гэты вечар быў патрэбны нам усім!» – сказала пасля імпрэзы адна з наведніц. «Белсат» пабываў на канцэрце і дзеліцца ўражаннямі.