Чарнобыль – адна з самых вывучаных тэхнагенных катастроф у гісторыі. Але нават амаль праз 40 гадоў у вучоных няма адзінага адказу на галоўнае пытанне: колькі людзей насамрэч пацярпелі і якія наступствы можна лічыць даказанымі – пры тым, што ў Беларусі дагэтуль няма дадзеных, якія дазваляюць дакладна аддзяліць наступствы Чарнобылю ад агульнай статыстыкі захворванняў і смяротнасці.