Naviny

За тыдзень 24 беларусы былі вымушаныя пакінуць Польшчу

img
Пункт пропуску «Кузніца – Брузгі» на польска-беларускай мяжы. Кузніца, Польшча. 13 траўня 2024 года. Фота: Карына Пашко / Белсат

Каля 240 замежнікаў пакінулі Польшчу на падставе афіцыйнага рашэння польскіх уладаў аб вяртанні ў перыяд з 13 красавіка да 19 красавіка. Дзясятая частка з гэтых замежнікаў – грамадзяне Беларусі, паведамляе памежная служба Польшчы.