Былая палітзняволеная, журналістка Кацярына Андрэева прыняла спецыяльную прэмію імя Дар’юша Фікуса ад Прэс-клубу Польшчы і Міжнароднай асацыяцыі прэс-клубаў 21 красавіка. Прэмія даецца за журналістыку найвышэйшага ўзроўню. Андрэева была ўганараваная прэміяй яшчэ ў 2021 годзе за стрым з Плошчы Пераменаў, падчас якога яе затрымалі, а затым судзілі ў Беларусі.
Naviny
Кацярына Андрэева прыняла прэстыжную ўзнагароду за стрым, праз які трапіла за краты