Naviny

Украінскі пранкер падслухаў, што 90 % электронікі расейскіх дронаў імпартныя. І абразіў чыноўнікаў

Расейскі дрон – імітатар «Шагэда»
Расейскі дрон – імітатар «Шагэда», які ўпаў на дрэва ў Кіеўскай вобласці, Украіна. 21 снежня 2024 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: МРЦ ШР ДСНС України / Dsns.gov.ua

Чыноўнікі Міністэрства прамысловасці Расеі прызналі праблемы з сыравінай і электронікай – атакаваць Украіну даводзіцца замежным. Гэта падслухаў украінскі пранкер. Тым часам беларускі пранкер прымусіў расейскіх настаўнікаў зачытваць прамовы Гітлера.