20 красавіка ў гістарычным корпусе Варшаўскага ўніверсітэту «Stary BUW» адбылася вялікая сустрэча з нобэлеўскім лаўрэатам і былым палітвязнем Алесем Бяляцкім. «Чалавек эпіцэнтру» – пад такім тытулам праходзіла імпрэза, арганізаваная Беларускім ПЭНам, «Studium Europy Wschodniej» і ПЦ «Вясна». Алесь Бяляцкі сапраўды зрабіўся ў гэты вечар эпіцэнтрам аптымізму і веры ў будучыню Беларусі. «Белсат» пабываў на спатканні і дзеліцца найважнейшым.