Вайскова-палітычнае кіраўніцтва Украіны лічыць, што Расея яшчэ паспрабуе ўцягнуць нашую дзяржаву ў канфлікт на сваім баку. Ці сапраўды ўлады могуць рыхтаваць беларускае войска да баявых дзеянняў? Гэта ў «Студыі «Белсату» абмеркавалі з Генадзем Манько, старшынём Камісіі ў пытаннях бяспекі ў Каардынацыйнай радзе, а таксама Мікітам Забугам, старшынём Часовай вайсковай камісіі Беларускай вызваленчай арміі (БВА).