Пад выглядам абароны традыцыйных каштоўнасцяў улады Беларусі парушаюць правы беларусаў, а таксама практычна пазбавілі іх магчымасці скардзіцца ў ААН. Усё ж ААН збірае матэрыялы, якія могуць стаць часткай расследавання злачынстваў супраць чалавечнасці. Праўда, вынікаў беларусам хутчэй за ўсё давядзецца чакаць яшчэ гады. Пра гэта ў эфіры «Белсату» распавяла былая адмысловая спавяшчальніца ААН у правах чалавека ў Беларусі, незалежная экспертка Анаіс Марэн.