У зоне адсялення, што пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, засталіся не толькі кінутыя мясцовымі жыхарамі падчас эвакуацыі хаты, але і шмат архітэктурных помнікаў. Як выглядаюць некаторыя з сядзібаў, напярэдадні гадавіны катастрофы паказаў сайт раённай газеты «Голас Веткаўшчыны».