Пакуль NATO застаецца баяздольным альянсам, Расея не будзе нападаць на Еўропу. Таму папярэджанні ўкраінскіх палітыкаў пра будучыя атакі, у тым ліку з боку Беларусі, выглядаюць нерэалістычнымі і могуць нашкодзіць Украіне. Такім меркаваннем падзяліўся ў эфіры «Белсату» старэйшы навуковы працаўнік Фінскага інстытуту міжнародных стасункаў Рыгор Ніжнікаў.