Апошнія гады беларусы вымушаныя вельмі акуратна паводзіць сябе ў інтэрнэце, каб не наклікаць бяды простым лайкам ці нават чытаннем інфармацыі, якую ўлады назвалі забароненай. І як бы людзі ні вучыліся абараняцца і асцярожнічаць, сілавікі ўсё адно пагражаюць пакараннямі і запэўніваюць, што могуць сачыць за дзеяннямі грамадзянаў напоўніцу. Што раяць спецыялісты ў галіне лічбавай бяспекі сёння? У эфіры «Раніцы з “Белсатам”» пра гэта расказаў эксперт Мікалай Кванталіяні.