Naviny

Чатыры выходныя з дажджамі і замаразкамі: якое будзе надвор’е

Скульптурная кампазіцыя «Дзяўчына з парасонам» у Міхайлаўскім скверы ў Менску. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: bestbelarus.by
Скульптурная кампазіцыя «Дзяўчына з парасонам» у Міхайлаўскім скверы ў Менску. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: bestbelarus.by

Наперадзе беларусаў чакаюць доўгія выходныя, аднак надвор’е будзе няўстойлівае і можа паўплываць на планы адпачынку на прыродзе. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, найбольш пагодным стане пачатак уік-энду, але і там не абыдзецца без дажджоў.