Naviny

У Беларусі прапануюць забараніць ключавым працаўнікам сыходзіць да канкурэнтаў

Правядзенне сумоўя з работнікам. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: lawrencequeen.com
Правядзенне сумоўя з работнікам. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: lawrencequeen.com

Беларускі бізнес выступіў з прапановай увесці заканадаўчую забарону для ключавых працаўнікоў пераходзіць пасля звальнення да беспасярэдніх канкурэнтаў. Ініцыятыва прагучала на пасяджэнні Савету ў справе развіцця прадпрымальніцтва, які адбываўся ў сакавіку.