Naviny

«Чырвоны харчавік» пасля «слабільнага зефіру» замахнуўся на аналаг M&M’s

Фігуркі дражэ M&M’s каля ўваходу ў краму
Фігуркі дражэ M&M’s каля ўваходу ў краму. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: wu yi / Unsplash.com

У Беларусі рыхтуюць да выпуску новае дражэ – яго пазіцыянуюць як альтэрнатыву папулярным M&M’s. Пра навінку расказаў дырэктар прадпрыемства «Чырвоны харчавік» Ігар Кісель.