Міністэрства адукацыі Беларусі ўнесла змяненні ў Палажэнне аб парадку фармавання, вядзення і выкарыстання банкаў дадзеных адоранай і таленавітай моладзі. Пашыраны спіс падставаў для выключэння з пералікаў тых, хто мае льготы і атрымлівае прэзідэнцкія стыпендыі. Адпаведная пастанова апублікаваная 16 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.