Расея можа дасягнуць паражэння краінаў Балтыі за 90 дзён – без уводу войскаў. Сцэнар «Зімовая бура» (Winter Storm) апісаў незалежны аналітычны праект Baltic Defense Initiative. Яго заснавальнік Т’ебо Дэвэргран мяркуе, што ключавая пагроза – масаванае ўжыванне беспілотнікаў, да якога рэгіён не гатовы. У змадэляванай вайне ўдар наносіцца па Літве, аднак у выніку капітулююць усе балтыйскія дзяржавы.
Vajna
«90 дзён да капітуляцыі»: аналітыкі змадэлявалі напад Расеі на краіны Балтыі