Міжнародны валютны фонд знізіў прагноз росту эканомікі Беларусі на 2026 год. Эксперты тлумачаць гэта вайной у Іране, праз якую ва ўсім свеце можа запаволіцца эканамічны рост. Пры гэтым Расея наўрад ці зможа дапамагчы Беларусі сваімі нафтавымі грашыма, якіх дзякуючы вайне ў Іране стала больш. «Белсат» паспрабаваў даведацца, чаго чакаць беларусам.